Як Лукашэнка на вачах у Макрона абдымаў прэзідэнта Харватыі (відэа)

Як Лукашэнка на вачах у Макрона абдымаў прэзідэнта Харватыі (відэа)

Пасля фінальнага матчу футбольнага чэмпіянату свету ў Маскве на стадыёне "Лужнікі", Аляксандр Лукашэнка ў нефармальнай абстаноўцы паразмаўляў з прэзідэнтамі Францыі і Харватыі. Эмануэль Макрон і Калінда Грабар-Кітаравіч зацята заўзелі за свае зборныя, але ў выніку перамаглі французы.

БЕЛТА змясціла цікавае відэа, якое называецца "Нефармальныя зносіны Лукашэнкі з замежнымі лідэрамі на фінале мундыялю ў Маскве". На ім можна пабачыць, як Аляксандр Лукашэнка піў шампанскае ў кампаніі з кіраўніком FIFA Джані Інфанціна, прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам, прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам і прэзідэнтам Харватыі Каліндай Грабар-Кітаравіч.

"Не проста спрачаюся, нельга было прызначаць пенальці!", — кажа на відэа беларускі кіраўнік прэзідэнту Харватыі (маецца на ўвазе пенальці, прызначаны за гульню рукой у браму зборнай Харватыі пасля відэапрагляду). Макрон яго ўважліва слухаў, а вось Пуцін хітра ўсміхаўся. Далей можна пабачыць, як Аляксандр Лукашэнка не ўтрымаўся і абняў Калінду Грабар-Кітаравіч. Яна, дарэчы, на чэмпіянаце свету была ці не самай папулярнай віп-асобай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі