Літва спыніла выдачу нацыянальных віз у Беларусі

У Беларусі немагчыма атрымаць нацыянальную літоўскую візу / visafoto.com
У Беларусі немагчыма атрымаць нацыянальную літоўскую візу / visafoto.com

29 чэрвеня візавы цэнтр VFS Global у Мінску прыпыніў прыём дакументаў на атрыманне нацыянальнай літоўскай візы. У іншых гарадах Беларусі прыём дакументаў быў спынены 28 чэрвеня.

Таксама візавы цэнтр з сярэдзіны чэрвеня не прымае запыты на выдачу нацыянальных віз на падставе працаўладкавання ў Літве.

Гэта звязана з тым, што з 1 ліпеня ў Літве набудуць моц змены ў законе "Аб прававым статусе замежнікаў". Грамадзяне шэрагу дзяржаў, якія не ўваходзяць у Еўрасаюз, змогуць атрымаць нацыянальныя візы за межамі Літвы толькі праз знешняга пастаўшчыка паслуг, якога будзе вызначаць Дэпартамент міграцыі пры МУС Літвы. Як гэта будзе выглядаць, пакуль невядома.

Таксама нацыянальную візу можна атрымаць у самой Літве праз дэпартамэнт міграцыі, але для гэтага патрабуецца дзейная шэнгенская віза. Таксама на візу можна падаць у іншых краінах — напрыклад, Грузіі, Арменіі, Турцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі