Вы тут

Літва пагражае закрыць пункты пропуску на мяжы з Беларуссю

Мяжа Беларусі і Літвы / delfi.lt

Літва можа закрыць пункты пропуску на мяжы з Беларуссю, калі працягнуцца спробы перавозу мігрантаў у грузавіках. Пра гэта, як перадае DW, заявіла Міністэрства ўнутраных спраў Літвы. 

Як распавядала Еўрарадыё, апошняя такая спроба была выяўленая мінулай ноччу. Чатырох мігрантаў літоўскія памежнікі выявілі ў прычэпе грузавога аўтамабіля на памежным пераходзе Мядзінінкай. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.