Вы тут

Літоўскія памежнікі знайшлі ў беларускай грузавой фуры чатырох мігрантаў

Пазней мігрантаў меркавана вярнулі ў Беларусь / motolko.help​

Чатырох грамадзян Ірака знайшлі літоўскія памежнікі падчас дагляду грузавіка ў памежным пераходзе Мядзінінкай, паведамляе рэсурс motolko.help са спасылкай на прадстаўніка Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Гедруса Мішуціса. Фура была зарэгістраваная ў Беларусі, за рулём быў беларускі грамадзянін.

"З Беларусі ехаў грузавы аўтамабіль, памежнікі праверылі — адкрылі дзверцы прычэпа, і там было чацвёра мужчын, якія прадставіліся іракцамі", — заявіў Мішуціс.

Рэсурс публікуе вячэрнія фота з беларуска-літоўскай мяжы — як мяркуецца, з іракцамі, якіх знайшлі ў фуры. Аўтар публікацыі робіць выснову, што мігрантаў вярнулі ў Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.