Little Big не выступіць на “Року за Баброў”: вакаліст у лякарні
![Little Big не выступіць на “Року за Баброў”: вакаліст у лякарні](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/rock_bobr_1.jpg.webp?itok=YRQvZy4c)
Little Big не выступіць на фестывалі “Рок за Баброў”: вакаліста гурта Ільіча (Іллю Прусікіна) шпіталізавалі з высокай тэмпературай. Журналіст Еўрарадыё, які цяпер знаходзіцца на фэсце, паведамляе, што ўчора музыкі рыхтаваліся да канцэрту, але сёння Ільіча экстрана даставілі ў лякарню.
Расійскаму гурту давялося тэрмінова адмяніць свой выступ у Мінску, а таксама канцэрт у Нідэрландах на Solar Weekend. Пра гэта каманда піша ў сацсетках.
Фестываль “Рок за Баброў” праходзіць сёння на аэрадроме “Баравая” пад Мінскам. У якасці вядоўцы туды запрасілі расійскага журналіста Юрыя Дудзя. У канцэрце бяруць удзел Баста, “Мумий Тролль”, “Ляпіс 98”, Монеточка, “Дайдарогу”, “Петля пристрастия”, Panska Moc ды іншыя выканаўцы.