Вы тут

Фестываль "Рок за Баброў" пераносіцца на наступны год

Да сустрэчы ў новым годзе / facebook.com/rockzabobrov/

Пераносіцца чарговы фестываль у Беларусі. На гэты раз — "Рок за Баброў". Яго перанеслі на 7 жніўня 2021 года. Арганізатары пішуць, што не маюць права "праводзіць такі маштабны музычны фестываль" і падвяргаць небяспецы здароўе тысяч людзей. Да таго ж, "межы закрыты — музыкі і гледачы з іншых краін не могуць патрапіць на фестываль". Усе набытыя квіткі будуць сапраўдныя ў наступным годзе.

Напярэдадні было заяўлена пра перанос таксама на наступны год фестывалю Sprava.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.