Вы тут

Сёлетні фэст "Рок за Баброў" пераносіцца на 2023 год

"Рок за Баброў" адмяняецца трэці год запар

Летні мінскі фэст "Рок за Баброў" пераносіцца на 2023 год. "У сувязі з геапалітычным становішчам у свеце нашы хэдлайнеры не маюць магчымасці выступіць на нашым фестывалі", — тлумачаць арганізатары.

Гэта ўжо трэці запар перанос фэсту "Рок за Баброў". У 2020-м і ў 2021-м яго не праводзілі праз складанае эпідэміялагічнае становішча. А сёлета перашкодзіла вайна.

Арганізатары фэсту просяць з разуменнем паставіцца да сітуацыі і не здаваць квіткі. Каб падтрымаць "Рок за Баброў", які "абавязкова адбудзецца ў 2023 годзе".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.