Літоўскі самалёт заляцеў на тэрыторыю Беларусі, МЗС заявіў пратэст

Літоўскі самалёт заляцеў на тэрыторыю Беларусі, МЗС заявіў пратэст

Міністэрства замежных спраў Беларусі заявіла пратэст літоўскаму боку ў сувязі з зафіксаваным фактам парушэння дзяржаўнай мяжы нашай краіны самалётам. 22 красавіка ў МЗС быў выкліканы літоўскі амбасадар Андрус Пулокас, якому ўручылі адпаведную ноту.

Як інфармуе прэс-служба МЗС Беларусі, здарэнне адбылося 19 красавіка ў 13.40. Самалёт, які прыляцеў з Літвы, паглыбіўся на беларускую тэрыторыю на адлегласць да 8 кіламетраў. Праз тры хвіліны ён развярнуўся і вярнуўся ў Літву. Адзначаецца, што беларускія сродкі супрацьпаветранай абароны кантралявалі палёт парушальніка.

У Мінску чакаюць тлумачэнні Вільні наконт інцыдэнта з самалётам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі