Літоўская мытня часова спыніла афармленне грузавога транспарту
Літоўская мытня часова спыніла афармленне грузавога транспарту на ўсіх пунктах пропуску на мяжы з Беларуссю. Пра гэта паведамляецца на сайце Памежнага камітэта нашай краіны.
Паведамляецца, што прычынай стаў збой праграмнага забеспячэння.
У сувязі з гэтым Памежны камітэт папярэджвае, што на літоўскім напрамку могуць утварыцца чэргі з аўтапаяздоў, і раіць перавозчыкам выбіраць альтэрнатыўныя маршруты руху.
Пра аднаўленне афармлення грузавога транспарту літоўскай мытнай службай будзе паведамлена дадаткова.