Вы тут

Літоўцы перахапілі кантрабанду цыгарэт з Беларусі на 1,7 млн еўра

Кантрабанда ў плітах ДСП / lrmuitine.lt

Літоўскія мытнікі перахапілі кантрабанду цыгарэт з Беларусі на суму каля 1,7 млн еўра. Паўмільёна пачкаў цыгарэт былі схаваныя ў плітах ДСП, якія на грузавіку Scania вёз беларус. Кіроўца арыштаваны на месяц, праводзіцца расследаванне, паведамляе lrmuitine.lt.

Нядаўна ў Літве ў фуры Daf з Беларусі знайшлі кантрабандныя цыгарэты на мільён еўра. Яшчэ часцей вялізныя партыі кантрабандных цыгарэт з нашай краіны затрымліваюць польскія мытнікі. Затрымліваюць іх і ў Расіі. Кантрабанду цыгарэт з Беларусі там лічаць сур'ёзнай праблемай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.