Лінднэр: Прадстаўнікі афіцыйнага Мінска на канферэнцыю ў Вільню не прыехалі

Так старшыня “Мінскага форуму”, кіраўнік Нямецка-беларускага таварыства Райнер Лінднэр (на здымку зверху) патлумачыў перад пачаткам канферэнцыі тое, чаму гэтае мерапрыемства пачынае сваю працу ў Вільні.



Суразмоўца Еўрарадыё звярнуў увагу на тое, што запрашэнне ўзяць удзел у канферэнцыі “Будучая стратэгія Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі” атрымаў і афіцыйны Мінск. І выказаў шкадаванне, што ні міністр беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей, ні яго намесніца Алена Купчына не палічылі патрэбным прыехаць у Вільню.

Райнэр Ліндрэн: “Гэта была прапанова і ўсё было зроблена своечасова. Напэўна, ёсць прычына, па якой яны не прыехалі, але тут у іх была бы магчымасць пагаварыць з рознымі людзьмі. У тым ліку, з прадстаўнікамі МЗС Нямеччыны — не так часта яны з імі сустракаюцца. І гэта было б магчымасць выказацца на адкрытай пляцоўцы на самыя розныя тэмы. Пра будучыя планы, як афіцыйны Мінск бачыць шлях да Вільні (саміт Усходняга партнёрства, які пройдзе ў Вільні 28-29 лістапада), чым яны будуць займацца да гэтай падзеі і якія ёсць планы для развіцця адносінаў”.

Па выніках канферэнцыі, кажа Лінднэр, будуць сфармуляваныя прапановы па “будучай стратэгіі ў дачыненні да Беларусі” і перададзеныя ў Брусэль. Каб, магчыма, іх улічылі да пачатку саміта Усходняга партнёрства. І асобна выказаў спадзяванне, што да пачатку гэтага саміта беларускія ўлады вызваляць ўсіх палітвязняў.

На здымку: сярод удзельнікаў канферэнцыі — амбасадар Літвы ў нашай краіне Эвалдас Ігнатавічус, міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус, кіраўніца прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Майра Мора, дэпутат Бундэстага Марылуіза Бек.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі