Лік у тэнісным матчы Кубка федэрацыі Беларусь — Славакія стаў 1:1

Лік у тэнісным матчы Кубка федэрацыі паміж Беларуссю і Славакіяй стаў 1:1. У другой гульні Арына Сабаленка саступіла Вікторыі Кужмавай2:6, 6:2, 6:7 (5).

У першай гульні Аляксандра Сасновіч атрымала перамогу над Янай Чэпелавай — 7:6 (8:6), 7:5.

Заўтра, 22 красавіка, матч Кубка Федэрацыі завяршыцца паядынкамі Арыны Сабаленка з Ганнай Шмідлавай і Аляксандры Сасновіч з Вікторыяй Кужмавай. Затым адбудзецца парная гульня тандэмаў Вера Лапко / Лідзія Марозава і Яна Чэпелава / Вікторыя Кужмава.

У гэтым матчы Беларусь змагаецца за захаванне месца ў Сусветнай групе Кубка Федэрацыі.