Лідары ЕС заклікалі ўсе краіны прызнаць вынікі ўкраінскіх выбараў

У ёй адзначаецца, што Еўрасаюз гатовы супрацоўнічаць з новым прэзідэнтам Украіны. У дакуменце змешчаны заклік да Расіі супрацоўнічаць з новым украінскім лідарам. Заява была прынятая на нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў ЕС, якая прайшла ў Бруселі.





Як вядома, у першым туры прэзідэнцкіх выбараў перамагае бізнесмен Пятро Парашэнка (на здымку). Напярэдадні яго павіншавала кіраўніца дыпламатыі ЕС Кэтрын Эштан. У тэлефоннай гутарцы яна абмеркавала з Парашэнкам крокі для дээскалацыі крызісу і стабілізацыі сітуацыі ва Украіне.

 

Фота — ria.ru