Вы тут

Лідарку "Маці 328” запрасілі на сустрэчу з міністрам унутраных спраў

БЕЛТА

Лідарку грамадскай ініцыятывы "Маці 328” Ларысу Жыгар запрасілі на сустрэчу з міністрам унутраных спраў Юрыем Караевым. Яна запланаваная на 5 ліпеня, інфармуе racyja.com. Як вядома, Караеў нядаўна змяніў на пасадзе міністра Ігара Шуневіча. Сустрэча з ім была адным з патрабаванняў удзельніц галадоўкі.

У “Маці 328” уваходзяць жанчыны, якія дамагаюцца перагляду справаў сваіх дзяцей, асуджаных па “наркатычным” 328-м артыкуле КК. Яны прымаюць удзел у вулічных акцыях, арганізоўваюць галадоўкі, выходзяць да парламента.