Вы тут

Летась у Беларусі прынялі 908 родаў у жанчын, якія зачалі праз ЭКА

medportal.ru

Летась у Беларусі прынялі роды ў 908 жанчын, якія зачалі праз ЭКА. Такія звесткі публікуе Белстат з нагоды Сусветнага дня народанасельніцтва (адзначаецца 11 ліпеня). Сёлета сусветны дзень народанасельніцтва пакліканы прыцягнуць увагу шырокай грамадскасці да пытанняў гендарнай роўнасці і рэпрадуктыўнага здароўя.

Са статыстычных звестак вынікае, што летась у было прынята 93 тысячы родаў. З іх на долю першых нараджэнняў прыпадае 39,2%, другіх — 39,4%, трэціх — 15,4%. Доля парадзіх, якія зацяжарылі дзякуючы дапаможным рэпрадуктыўным тэхналогіям, склала каля 1%. Такія паслугі ў краіне прадастаўляюць 8 цэнтраў рэпрадуктыўнага здароўя і ЭКА.

Паводле звестак на канец 2018 года, на 1000 мужчын у Беларусі прыпадала 1146 жанчын. Сярэдні ўзрост мужчын склаў 37,7 года, а ў жанчын — 43 гады. Істотны разрыў у чаканай працягласці жыцця: у мужчын яна 96,4 года, а ў жанчын — 79,4 года.

Жанчыны па-ранейшаму нясуць двайную нагрузку — працу і хатнюю гаспадарку. Сярэднестатыстычны беларускі мужчына заняты працай на 40 хвілін штодня болей за сярэднестатыстычную жанчын. Пры гэтым жанчына займаецца хатняй гаспадаркай на 1 гадзіну 44 хвіліны болей за мужчыну.