Летась у Беларусі правялі 531 аперацыю па трансплантацыі — гэта рэкорд
Трансплантацыя ў Беларусі
За мінулы 2025 год беларускія хірургі выканалі найбольшую ў гісторыі колькасць трансплантацый, выратаваўшы больш за паўтысячы жыццяў. Кіраўнік профільнага НПЦ Алег Румо падвёў вынікі года і расказаў пра планы.
За год медыкі выканалі рэкордную колькасць перасадак органаў — усяго 531 аперацыю, сярод якіх 361 трансплантацыя нырак, 110 — пячонкі і 53 — сэрца.
Акрамя гэтага, цэнтр укараніў унікальныя метады клетачнай тэрапіі для пацыентаў, якім не падыходзіць стандартнае лячэнне пасля перасадак. Таксама пачаў працу адзіны банк тканак і сасудаў, які забяспечвае складаныя аперацыі па ўсёй краіне.
Ужо ў лютым 2026 года ў цэнтры пачне працаваць сучасны хірургічны робат, набыты за ўласныя сродкі ўстановы. Спецыялісты ўжо прайшлі навучанне ў Кітаі, каб выкарыстоўваць комплекс у анкалогіі.