Лаўроў нагадаў Макею пра "не вельмі спакойны інфармацыйны фон"

Лаўроў нагадаў Макею пра "не вельмі спакойны інфармацыйны фон"

У аўторак, 21 лютага, у Маскве прайшла сустрэча міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея і міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова. Як інфармуе прэс-служба расійскага знешнепалітычнага ведамства, Лаўроў, вітаючы Макея, адзначыў: "Сённяшні кантакт падкрэслівае, што мы заўсёды гатовыя абмяркоўваць любыя пытанні, у тым ліку няпростыя, з тым, каб знаходзіць іх рашэнні". Таксама ён звярнуў увагу на той факт, што цяперашні этап сумеснай працы "адбываецца на не вельмі спакойным інфармацыйным фоне".

Па словах Лаўрова, сустрэча мусіць дапамагчы прасоўвацца наперад "у выкананні праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі на 2016-2017 гады".

Як інфармуе БЕЛТА, Уладзімір Макей заявіў, што Беларусь і Расія павінны падыйсці да 25-х угодкаў устанаўлення дыпламатычных адносінаў з рэальнымі справамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі