Латвія адмяніла візы для беларусаў на Каляды і Новы год
![Латвія адмяніла візы для беларусаў на Каляды і Новы год](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/946423184fotolia715.jpg.webp?itok=t8xgLOpP)
Латвія адмяніла візы для беларусаў на Каляды і Новы год. Пры выкананні пэўных умоваў у гэтую краіну можна патрапіць без аплаты консульскага збору ў памеры 60 еўра.
Як паведамляе aif.by, сумесную акцыю для прыцягнення турыстаў з Беларусі праводзіць МЗС Латвіі і авіякампанія AirBaltic. Для атрымання бясплатнай візы трэба купіць білет з Мінска ў Рыгу (і назад) з вылетам у перыяд да 15 студзеня 2017 года на рэйсы АirBaltic (ВТ413 і ВТ412), забраніраваць гатэль у Латвіі (мінімум на дзве ночы). Усе гэтыя дакументы беларусы мусяць прадаставіць у дыпламатычную місію Латвіі ў Мінску.
Дарэчы, на сённяшні дзень кошт авіяпералёту з Мінска ў Рыгу і назад складае каля 150 еўра.
![Латвія адмяніла візы для беларусаў на Каляды і Новы год](/sites/default/files/paragraphs/image/1481248489.jpg)
Фота: Fotolia