Ланская пра пошліны: Для некаторых заплаціць 100 долараў не складана

"Калі будзе неабходна, буду плаціць, — цытуе словы Алёны Ланской сайт naviny.by. — Калі ёсць закон, я як законапаслухмяны грамадзянін яго выконваю. Пакуль мне незразумела, як схема будзе выглядаць, гэта значыць, як будзе вызначацца, хто едзе па пакупкі, а хто не. І ці будзе неабходна плаціць, калі сума пакупак будзе менш за 100 долараў. Калі чалавек пастаянна ездзіць за пакупкамі, заплаціць 100 долараў для яго не будзе складана. Бо ён усё роўна застанецца ў выйгрышы, бо за мяжой, у сезон распродажаў асабліва, цэны ніжэйшыя, чым у Беларусі".

 

Як вядома, з прапановай браць "па 100 долараў з носа" з тых, хто едзе на шопінг у замежжа на мінулым тыдні выступіў Аляксандр Лукашэнка. 11 верасня віцэ-прэм'ер Пётр Пракаповіч пацвердзіў, што гэта не жарт і што ўжо праз месяц такую пошліну могуць увесці. Тым часам пачынаецца кампанія супраць увядзення пошліны на выезд за мяжу. Пра гэта заявіў лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Кампанія мае назву "Пошли на...".

Супраць увядзення пошліны на выезд за мяжу сабралі 14 тысяч подпісаў

 

Фота — БЕЛТА