Супраць увядзення пошліны на выезд за мяжу сабралі 14 тысяч подпісаў

14000 падпісантаў заклікаюць Аляксандра Лукашэнку і іншых кіраўнікоў краіны адмяніць даручэнне аб пошліне ў 100 долараў для беларусаў, якія выязджаюць за мяжу. Збор подпісаў працягваецца.
 

Як вядома, з прапановай браць "па 100 долараў з носа" з тых, хто едзе на шопінг у замежжа на мінулым тыдні выступіў Аляксандр Лукашэнка.

"Нашы людзі сёння, якія нас усё крытыкуюць – бедная, жабрацкая краіна, а да 3 мільярдаў долараў вывозяць за мяжу ў Еўрасаюз і ўвозяць барахло, якое мы таксама выпускаем. Дык вось, я даўно даручыў: аж да таго, што з'язджаеш за межы краіны па гэтае барахло, заплаці пошліну. Гэта будзе так: мы цябе на мяжы абслугоўваем, плаці 100 долараў з носа і едзь за мяжу", — заявіў кіраўнік дзяржавы.

11 верасня віцэ-прэм'ер Пётр Пракаповіч пацвердзіў, што гэта не жарт і што ўжо праз месяц такую пошліну могуць увесці.

Пётр Пракаповіч: “Вывучаем сітуацыю: і колькасць людзей, і з якой мэтай, кожны дзень ездзяць ці праз дзень. Бо сапраўды, сітуацыя не простая. У мінулым годзе мы ў Літву-Польшчу вывезлі 3 мільярды долараў. Але гэта не гаворыць пра тое, што мы нічога там не прадаём. Нашы людзі там прадаюць цыгарэты, паліва – зарабляюць на гэтым рынку”.

Пракаповіч адзначыў у размове з Еўрарадыё, што хутчэй за ўсё гэта пошліна будзе датычыцца тых, хто вязе тавары на перапродаж, а не для сябе.

Тым часам пачынаецца кампанія супраць увядзення пошліны на выезд за мяжу. Пра гэта ў сераду заявіў лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Кампанія мае назву "Пошли на...". Сёння яе ініцыятары правядуць у Мінску прэс-канферэнцыю.
 

Пошліну для беларусаў, якія выязджаюць за мяжу, могуць увесці праз месяц
 

Хто распрацоўвае закон аб прэзідэнцкай памежнай пошліне?
 

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі