Вы тут

Курсы ўсіх асноўных валют у Беларусі 7 чэрвеня панізіліся

minsknews.by

Па выніках чарговых таргоў, якія прайшлі 7 чэрвеня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара панізіўся — з 2,0991 да 2,0925 беларускага рубля, курс еўра таксама паменшаў — з 2,3584 да 2,3568 рубля. Патаннела і расійская валюта: сёння за 100 расійскіх рублёў даюць 3,2170 беларускага (у чацвер — 3,2206).

Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют умацаваўся на 0,15%.