Курс долара ў Беларусі 2 траўня вырас
![Курс долара ў Беларусі 2 траўня вырас](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/valiuta-3101.jpg.webp?itok=lIVeKPpb)
У сераду, 2 траўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША вырас — з 2,0 да 2,0187 беларускага рубля. Курс еўра крыху паменшаў — з 2,4258 да 2,4253 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,1837 беларускага (у суботу — 3,2212).
Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,3%.