Курс долара ў Беларусі 16 студзеня нязначна знізіўся

Курс долара ў Беларусі 16 студзеня нязначна знізіўся

У аўторак, 16 студзеня, пасля чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША зноў крыху знізіўся — з 1,9955 да 1,9953 беларускага рубля. Курс еўра працягвае расці — з 2,4374 да 2,4414 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,5381 беларускага (у панядзелак — 3,5403).

Як паведамляла Еўрарадыё, 15 студзеня курс долара ЗША знізіўся з 2,0048 да 1,9955 беларускага рубля. Курс еўра вырас — з 2,4202 да 2,4374 рубля. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі