Курс долара ў апошні дзень чэрвеня ў Беларусі не змяніўся

Курс долара ў апошні дзень чэрвеня ў Беларусі не змяніўся

28 чэрвеня на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.

Курс долара ЗША не змяніўся — ён роўны 2,0433 беларускага рубля. Курс еўра вырас — з 2,323 да 2,3251 беларускага рубля. Расійская валюта працягвае зніжацца: сёння за 100 расійскіх даюць 3,2387 беларускага рубля (у чацвер — 3,2424).

Курс беларускага рубля да кошыка валют умацаваўся на 0,04%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі