Купчына: Спадзяюся, беларусам будуць выдаваць візы ЗША ў Мінску

Купчына: Спадзяюся, беларусам будуць выдаваць візы ЗША ў Мінску

Візіт Алаксандра Лукашэнкі ў ЗША і яго сустрэча з амерыканскім прэзідэнтам Баракам Абамай мелі вялікае значэнне для паляпшэння беларуска-амерыканскіх адносінаў. Пра гэта заявіла намесніца міністра замежных справаў Алена Купчына, адказваючы на пытанне карэспандэнта Еўрарадыё, ці можна спадзявацца на пацяпленне ў стасунках паміж дзвюма дзяржавамі.

“Мне падаецца, што магчыма не толькі спадзявацца — гэтае паляпшэнне ўжо адбываецца. І я ведаю, што на двухбаковым парадку дня ёсць такія практычныя крокі, якія будуць спрыяць нармалізацыі нашых адносінаў. Таму, натуральна, гэты візіт адыграў значную ролю”, — сказала намесніка міністра замежных справаў. 

Што да магчымасці для беларусаў атрымліваць амерыканскія візы непасрэдна ў Мінску, то, Купчына спадзяецца, што “настане і такі час”.

Фота: president.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі