Купалле-2023 — дзе адсвяткаваць у Мінску і не толькі

Купалле / zhodinonews.by
Купалле / zhodinonews.by

У ноч з шостага на сёмага ліпеня беларусы адзначаюць адно з самых таямнічых народных святаў — Купалле. Калі вы яшчэ не вырашылі, дзе і ў якой кампаніі будзеце плесці купальскія вянкі, вадзіць карагоды вакол вогнішча і спяваць народныя песні, то гэты гайд ад Еўрарадыё — спецыяльна для вас.

Спойлер! Сёлета святочныя гулянні не абмяжуюцца адным днём і пройдуць як у сталіцы, так і ў іншых кутках Беларусі, так што пагналі!

"Купалле ў Заводскім" — гэта мерапрыемства на эка-сцежцы ў Чыжоўцы, на якое мы прапануем вам выправіцца ўжо сёння ўвечары. 6 ліпеня тут можна будзе дакрануцца да купальскіх традыцый, навучыцца плесці вянкі, а таксама патанчыць пад бадзёрую народную музыку.

7 і 8 ліпеня ўсе ахвочыя змогуць наведаць Батанічны сад і занурыцца ў магічную атмасферу праграмы "Купальскія агні".

Вас чакае знаёмства са старадаўнімі абрадамі, дэгустацыя гаючага напою "Іван-чай", танцы і вогненнае шоу. І ўсё гэта будзе адбывацца пад музычнае суправаджэнне этнагурта Aratseya, фальклорнага калектыву Krasa і ансамбля "Гуды".

Купалье-2023 — где отпраздновать в Минске и не только
Самае таямнічае свята / bestbelarus.by

Не толькі ў Мінску

Геаграфія святкавання Купалля сёлета даволі шырокая, таму кожны можа выбраць сабе мерапрыемства да душы.

Напрыклад, у пятніцу, 7 ліпеня, можна паехаць на Аўгустоўскі канал пад Гроднам. На шлюзе "Дамброўка" арганізатары абяцаюць правесці купальскае шэсце, карагоды і скачкі праз вогнішча, майстар-клас па зборы траваў і пляценні вянкоў ну і, вядома, пошуку папараць-кветкі.

8 ліпеня свята працягнецца на тэрыторыі агратурыстычнага комплексу "Каробчыцы". Увечары тут можна будзе пагуляць у гульні, паўдзельнічаць у конкурсе на самы прыгожы вянок і самую доўгую касу, паваражыць, узяць удзел у майстар-класах, паглядзець спектаклі батлейкі, павадзіць карагоды і... прадэгуставаць прадукцыю "Гродзенскага мясакамбіната".

А яшчэ тут пройдуць самыя сумленныя выбары Купалінкі і Купаліша. Калі вы паедзеце на гэтае свята, мы будзем радыя потым пачытаць вашыя ўражанні пра гэта.

На тэрыторыі Археалагічнага музея пад адкрытым небам у Белавежскай пушчы 6 ліпеня таксама можна будзе адсвяткаваць Купалле. Будзе вогнішча, пусканне па вадзе вянкоў, майстар-класы па вырабе лялек-матанак, народныя песні, карагоды, вясёлыя гульні і конкурсы. А яшчэ... бліны з рознымі начынкамі і самая смачная пушчанская гарбата!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі