Кубракоў зноў згадаў пра байцоў палка Каліноўскага
![Каліноўцы ва Украіне / t.me/belwarriors/](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/55554.jpg.webp?itok=WrmbqZrt)
Каліноўцы ва Украіне / t.me/belwarriors/
Міністр унутраных спраў РБ Іван Кубракоў зноў згадаў пра каліноўцаў, якія ва Украіне ваююць супраць расійскіх акупантаў і рыхтуюцца да вяртання на радзіму.
"Мы гатовыя іх сустрэць", — кажа міністр унутраных спраў РБ, які працягвае ствараць усё новыя і новыя "спецпадраздзяленні" для барацьбы з "дыверсійна-разведвальнымі групамі" і "незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі". Каліноўцаў Кубракоў называе "бандай". Ён расказвае, што ўнутраныя войскі, байцы спецпадраздзяленняў узмацнілі ахову мяжы, "каб ніхто нават не падумаў прыйсці да нашых рубяжоў з благімі намерамі".
Заява Івана Кубракова прагучала на зборах з "ветэранамі" — з ваеннаабавязанымі, якія раней праходзілі службу ў спецпадраздзяленнях МУС Беларусі. На іх сабралі 250 чалавек ва ўзросце ад 45 да 58 гадоў. І такія зборы плануюць рабіць у кожным абласным цэнтры.
Атрымліваецца, што на словах міністр унутраных спраў кажа пра гатоўнасць сустрэць каліноўцаў, а на справе яму вельмі трывожна. Таму працягваюць збіраць усіх былых сілавікоў, якія згодныя абараняць рэжым.
![Кубракоў зноў згадаў пра байцоў палка Каліноўскага](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/77_30.jpg.webp?itok=71HW8Myt)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.