На збор былых спецназаўцаў прыехалі палкоўнік Паўлічэнка і інструктары-расіяне
![Заняткі на палігоне / sb.by](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/yqyq5zeu72bl2k78bmdr8oa5avuhrfs4.jpg.webp?itok=bpz-qLgV)
Заняткі на палігоне / sb.by
На тэрыторыі навучальнага цэнтра ўнутраных войскаў в/ч 3214 працягваецца збор з ваеннаабавязанымі, якія раней праходзілі службу ў спецпадраздзяленнях МУС Беларусі. Як піша sb.by, там займаюцца былыя байцы "Алмаза", амапаўцы, а таксама "ветэраны" палкоўніка Дзмітрыя Паўлічэнкі. У якасці інструктараў працуюць афіцэры таго ж спецпадраздзялення МУС "Алмаз", Зводнага атрада хуткага рэагавання, а таксама "вайскоўцы, якія маюць вопыт падрыхтоўкі вайскоўцаў Расійскай Федэрацыі (на Данбасе, Сірыі, Лівіі)". Раней была інфармацыя, што сярод іх ёсць і расіяне з баявым вопытам (верагодна, "вагнераўцы").
Асноўную ўвагу на зборы надаюць агнявой падрыхтоўцы. "З улікам баявых дзеянняў, правядзення спецыяльнай ваеннай аперацыі, абменьваемся вопытам з нашымі расійскімі калегамі-ветэранамі і дзеючымі. Будзем вывучаць менавіта тыя ўзоры ўзбраення, у тым ліку супрацьтанкавага, артылерыйскага, якія дастасавальныя ва ўмовах сучасных баявых дзеянняў і ў рамках тых задач, якія нам трэба будзе выконваць у выпадку ваеннай небяспекі", — кажа Паўлічэнка.
За апошні год у Беларусі настваралі новых спецпадраздзяленняў для "барацьбы з дыверсійна-разведвальнымі групамі" і "незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі". Рэжым працягвае рыхтавацца да барацьбы з партызанамі і беларускімі добраахвотнікамі, якія могуць вярнуцца на радзіму з Украіны. Аднак гэтага аказалася замала, таму на зборы збіраюць "ветэранаў" спецназу.
![На збор былых спецназаўцаў прыехалі палкоўнік Паўлічэнка і інструктары-расіяне](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/o0ts98g7uz1321hpr48sswypt4cosn84.jpg.webp?itok=KMuVhqkQ)
![На збор былых спецназаўцаў прыехалі палкоўнік Паўлічэнка і інструктары-расіяне](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/iy8pma2nslcx96o1jfv3kllt04b6erkm.jpg.webp?itok=8a0c0cso)
![На збор былых спецназаўцаў прыехалі палкоўнік Паўлічэнка і інструктары-расіяне](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/yqyq5zeu72bl2k78bmdr8oa5avuhrfs4_0.jpg.webp?itok=J0-r97e6)
![На збор былых спецназаўцаў прыехалі палкоўнік Паўлічэнка і інструктары-расіяне](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/jlze0hj8dxq2m0u3u9punhddm7lvok10.jpg.webp?itok=2cQEI43M)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.