"Кубань" Віктара Ганчарэнкі разграміла "Волгу" — 4:0 (відэа)

"Кубань" валодала ініцыятывай і цалкам кантралявала гульню. Два галы забіў Ібраіма Бальдэ (на 12-й і 64-й хвілінах), па аднаму — Івелін Папоў (27-я) і Уладзіслаў Ігнацьеў (40-я).

Каманда Ганчарэнкі захавала за сабой восьмы радок у турнірнай табліцы, у яе 23 ачкі пасля 16 матчаў. У "Краснадара" і "Амкара", якія займаюць 6-е і 7-е месцы, па 27 ачкоў. 23 лістапада "Кубані" давядзецца гуляць у гасцях якраз з "Амкарам".

Адзначым, што пад кіраўніцтвам беларускага спецыяліста "Кубань" дагэтуль атрымала ў прэм'ер-лізе перамогі над "Анжы" — 2:0 і "Краснадарам" — таксама 2:0, пацярпела паражэнне ад маскоўскага "Дынама" — 1:3 ды двойчы згуляла ўнічыю ў групавым раўндзе Лігі Еўропы з валійскай "Суонсі Сіці" — 1:1. Таксама было паражэнне па пенальці ад разанскай "Звезды" ў 1/16 фінала Кубка Расіі.

Фота — sports.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі