Кубак Беларусі па футболе: “Нёман” вырваў перамогу ў “Гомеля”

24 жніўня ў Гродне прайшоў матч 1/8 фіналу Кубка Беларусі.

У першай палове гульні госці цалкам кантралявалі сітуацыю і без асаблівых праблемаў справіліся з абаронай “Нёмана”. Ужо на 39-й хвіліне пасля трэцяга гола ў браму гаспадароў вынік матчу падаваўся перадвырашаным.

Аднак у другім тайме становішча змянілася і “Нёман” развіў нечаканую актыўнасць. На 58-й хвіліне гаспадарам удалося “размачыць” браму гасцей, яшчэ адзін гол быў літаральна праз дзве хвіліны. Затым на 65-й хвіліне лік зраўнялі — 3:3. На 78-й хвіліне “Нёман” павёў у ліку, аднак “Гомель” таксама не хацеў здавацца і за шэсць хвілінаў да завяршэння асноўнага часу зноў зраўняў лік.

Пераможца быў вызначаны ў дадатковым тайме — на 97-й хвіліне “Нёман” зноў выйшаў наперад і больш не падпусціў супернікаў да сваёй брамы. Вынік — 5:4.

Такім чынам, “Нёман” працягне барацьбу за Кубак Беларусі ў чвэрцьфінале, а “Гомель” выбывае з розыгрышу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі