Крыст Наваселіч і Modest Mouse запісалі смелую песню

Крыст Наваселіч спрацаваўся з Modest Mouse. Былы басіст Nirvana кажа, што запісаў з амерыканцамі адну "даволі смелую" песню для іх новага альбома. Пакуль не вядома, калі з'явіцца новая пласцінка рокераў. Аднак калі ўлічыць тое, што музыкі адмянілі летні еўрапейскі тур, з выпускам дыску яны зацягваць не збіраюцца.

Сам Наваселіч зацікаўлены ў жывым выкананні хітоў Nirvana. Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю аўстралійскага радыё. Да таго ж, музыка плануе ўзяць удзел у праекце калегі па Nirvana Дэйва Грола Sound City Player. Наваселіч таксама не выключае, што музыкі Nirvana працягнуць час ад часу выступаць з Полам Макартні.

Паводле: music.com.ua

Фота: www.alternativenation.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі