У Абердзіне ўсталяваны помнік Курту Кабэйну

Курту Кабэйну ўсталявалі помнік у яго родным горадзе Абердзіне. Помнік з'явіўся ў гарадскім гістарычным музеі ў дзень нараджэння музыкі 20 лютага. Пра гэта паведамляе мясцовы тэлеканал KOMO News. Скульптура ўяўляе сабой Крута, які плача і трымае гітару.


Цікава, што дагэтуль скульптура знаходзілася ў майстэрні яго аўтара, скульптара Рэндзі Хабард, якая пачала працу адразу пасля смерці Кабэйна ў 1994 годзе. Чакаецца, што экспанат можа прыцягнуць наведвальнікаў у музей.


Улады горада збіраюцца надаць помніку афіцыйны статус адразу пасля зацверджання Дня Курта Кабэйна — свята адзначаюць у Дзень нараджэння музыкі. Раней на ўездзе ў Абердзін з'явілася шыльда з назвай адной з песень Nirvana: "Come As You Are".

Паводле lenta.ru
 

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі