У ЗША адзначаць Nirvana Day

У амерыканскім горадзе Хокуіаме адзначаць Дзень гурта Nirvana.


У Хокуіаме, які знаходзіцца ў 6 з паловай кіламетрах ад роднага Курту Кабейну Абердына, лідар "Нірваны" жыў некаторы час. Як адзначыў мэр гарадка, творчасць гранжараў паўплывала на акругу Грэйс-Харбар у штаце Вашынгтон. Ён лічыць Курта Кабэйна і Крыста Наваселіча часткай супольнасці горада і такім чынам хоча аддаць ім пашану.


Святкаванне Nirvana Day адбудзецца 10 красавіка. Яно пройдзе ў  адзін дзень з ўвядзеннем новых удзельнікаў, у тым ліку і Nirvana, у Залу славы рок-н-рола.


Нагадаем, Nirvana праіснавала з 1987 па 1994 год, калі Курт Кабэйн скончыў жыццё самагубствам.

Фота: www.buddyhead.com

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі