Корні Лаў сур'ёзна ўзялася за фільм пра Курта Кабэйна

Мастацкую стужку пра Курта Кабэйна пачнуць здымаць у наступным годзе. Пра гэта заявіла Кортні Лаў — жонка і спадчынніца лідара "Нірваны", галоўны ініцыятар і ўдзельніца творчага працэсу. Вядома, што да фільма спрычыняцца дачка Курта Фрэнсіс Бін Кабэйн і музыкі Nirvana Крыст Наваселіч і Дэйв Грол.


Хто сыграе Кабэйна ў стужцы, Лаў не прызнаецца, маўляў, гэта будзе прыгожы бландын кшталту Брэда Піта. Па яе словах прэтэндэнты на ролю 25-гадовага музыкі не толькі сімпатычныя, але і добрыя акцёры.


Размовы пра фільм, прысвечаны каралю гранжу, вядуцца з 2007 года. На сёння існуюць 3 дакументальныя стужкі пра Кабэйна — і ўсе без удзелу Кортні. Цяпер Лаў узялася за прадзюсаванне праекту, паралельна займаючыся аднаўленнем уласнага гурта Hole.

Паводле zvuki.ru

Фота: www.mignews.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі