Nirvana і Kiss усё ж прынятыя ў Залу славы рок-н-рола

Зала славы рок-н-рола абнародавала спіс тых, каму пашанцуе трапіць у яе ў 2014 годзе. Сярод іх групы Nirvana і Kiss, Кэт Стывенс, Лінда Ронстад, дуэт Hall and Oates і Пітэр Гэбрыэл, які аднойчы ўжо быў прыняты ў Залу славы ў якасці ўдзельніка Genesis.

Таксама гэтым разам будуць уганараваныя мэнаджары гуртоў  The Beatles і The Rolling Stones — адпаведна, Браян Эпстайн і Эндру Луг Олдэм.

Яшчэ адну адмысловую ўзнагароду "за музычнае майстэрства" атрымаюць The E Street Band, якія, у прыватнасці, вядомыя як акампануючы гурт Бруса Спрынгсціна.

Урачыстая цырымонія прыняцця новых удзельнікаў адбудзецца 10 красавіка ў Нью-Ёрку. 

Фота: afisha.yuga.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі