KISS можа трапіць у Залу славы рок-н-рола ў наступным годзе

Праўда, карыстальніцкі рэйтынг будзе супастаўлены з вынікамі галасавання 600 артыстаў, гісторыкаў і прадстаўнікоў музычнай індустрыі. Гурт, які ў суме набярэ найбольшую колькасць галасоў, і трапіць у Залу славы.


Самі музыкі KISS сумняваюцца ў падобнай магчымасці. Вакаліст гурта Пол Стэнлі заявіў, што гэта залежыць ад таго, хто пражыве даўжэй, гурт ці старшыня Фонда Залы славы рок-н-рола Ян Вэнэр, сузаснавальнік і уладальнік часопіса Rolling Stone. KISS ужо не раз "праляталі" над Залай славы. І, мяркуе Стэнлі, канчатковае рашэнне, каго ўключаць, прымаецца за закрытымі дзвярыма.

Паводле: zvuki.ru

Фота: www.elisrecords.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі