Беларускі мастак раскапаў у Францыі магілу ван Гога

Аляксей Кузьміч каля магілы ван Гога

Аляксей Кузьміч каля магілы ван Гога / facebook.com/kuzmich.alexei/

Беларускі мастак-акцыяніст Аляксей Кузьміч раскапаў у Францыі ў гарадку Авер-сюр-Уаз магілу славутага мастака Вінсэнта ван Гога (1853 — 1890). Новы перформанс скончыўся затрыманнем. Кузьміч быў не толькі ў белым адзенні, але і з пабеленым тварам. Ён заклікаў ван Гога "падняцца" з магілы, бо яму "невыносна жыць у свеце, дзе скончыліся мастакі". І пачаў на вачах у турыстаў і выпадковых мінакоў капаць рыдлёўкай магілу, але яго спынілі французскія сілавікі.

Гэта не першы скандальны перформанс Кузьміча ў Францыі. Вясной 2021-га ён спрабаваў патрапіць у Елісейскі палац з бутэлькай, "якая нагадвае кактэйль Молатава", таксама быў затрыманы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі