У Германіі затрымалі беларуса і паляка з поўным багажнікам тавараў

Паліцыя, ілюстрацыйнае фота

Паліцыя, ілюстрацыйнае фота / twitter.com/bpol_by

У зямлі Мекленбург — Пярэдняя Памеранія паліцыя затрымала 60-гадовага паляка і 40-гадовага беларуса. Мужчын падазраюць у крадзяжах з крамаў, піша партал "Беларусь і свет".

24 ліпеня каля 23:40 нямецкі патруль праверыў аўтамабіль з польскімі нумарамі. За рулём быў паляк, пасажырам — беларус. У багажніку паліцыянты выявілі некалькі сумак, напоўненых прадуктамі харчавання, спіртнымі напоямі і парфумай на суму каля 1500 еўра.

На некаторых таварах захаваліся біркі бяспекі. З гэтага паліцыянты зрабілі высновы, што тавары маглі быць крадзеныя. Мужчыны ў аўто не змаглі патлумачыць паходжанне тавараў або паказаць чэкі. Далейшае разбіральніцтва паказала, што беларус ужо трапляў у паліцыю за крадзеж тавараў.

Мужчын папярэдне арыштавалі, а тавары канфіскавалі. Мяркуецца, што саўдзельнікі везлі крадзеныя тавары ў Польшчу. Цяпер высвятляецца, адкуль былі скрадзеныя тавары.

26 ліпеня суд адпусціў паляка, а беларуса пакінуў пад вартай, адправіўшы яго ў горад Штральзунд. Беларуса падазраюць у датычнасці да іншых крадзяжоў у крамах, ён не мае пастаяннага месца жыхарства ў Германіі, і ёсць рызыка, што паўторыць такія ж правапарушэнні. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі