На аўкцыёне ў Мінску не змаглі прадаць жывога кракадзіла
![Нільскі кракадзіл Дандзі, выстаўлены на аўкцыён](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-07/krakadzil-3007_1.jpg.webp?itok=eM378Nxh)
Нільскі кракадзіл Дандзі, выстаўлены на аўкцыён / beltorgi.by
На аўкцыёне ў Мінску 30 ліпеня прадавалі жывога нільскага кракадзіла Дандзі.
Аднак прадаць жывёлу не ўдалося. У ЗАТ "Белрэалізацыя" кажуць, што ў таргах удзельнічаў толькі адзін пакупнік. У выніку ён не пацвердзіў заключэнне здзелкі.
Кракадзілу Дандзі ў кастрычніку споўніцца 14 гадоў. Прадаць яго хацелі за дзве тысячы рублёў.
Паводле інфармацыі Office Life, самец нільскага кракадзіла належыць кампаніі "Аўтсорсінг Карпарэйшн". Цяпер гэтая кампанія знаходзіцца ў працэдуры ліквідацыі. А кракадзіл пакуль жыве ў заапарку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.