Мядзел адзначыць 700-годдзе з нямецкім танкам і "вікінгамі"
![Танк і гармату прыцягнулі на месца "гістарычнай рэканструкцыі"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-07/0022.jpg.webp?itok=SSA38k_2)
Танк і гармату прыцягнулі на месца "гістарычнай рэканструкцыі" / t.me/narachanka/
Мядзел адзначыць 700-годдзе з нямецкім танкам. Мясцовыя ўлады вырашылі арганізаваць "гістарычную рэканструкцыю", якая адбудзецца ў суботу. У пятніцу ж на яе месца прывезлі згаданы танк і гармату, якая, відаць, будзе па ім "страляць".
Чыноўнікі абяцаюць мясцовым жыхарам і гасцям "маштабнае" і "грандыёзнае" святкаванне. Ва ўрачыстым шэсці паўдзельнічаюць "вікінгі", рыцары, шляхта, удзельнікі вайны 1812 года, Першай і Другой сусветных войнаў, а таксама Нарачанскага паўстання рыбакоў 1935-га. У рэканструкцыі часоў апошняй вайны паўдзельнічаюць "беларускія партызаны" са сцягам брыгады. Магчыма, яны і атакуюць нямецкі танк. Агулам плануецца задзейнічаць да 120 рэканструктараў.
![Мядзел адзначыць 700-годдзе з нямецкім танкам і "вікінгамі"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/0032.jpg.webp?itok=Dmczvl7Q)
![Мядзел адзначыць 700-годдзе з нямецкім танкам і "вікінгамі"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/0033_4.jpg.webp?itok=_MFnybcf)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.