У Салігорску жанчына выкінула сабаку з акна 9-га паверха
![Жанчына здзейсніла ўчынак "на эмоцыях" ](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-07/sabak1.jpg.webp?itok=u6DrOJiG)
Жанчына здзейсніла ўчынак "на эмоцыях" / sk.gov.by
У Салігорску жанчына выкінула сабаку з акна 9-га паверха. Відавочцамі сталі альпіністы, якія працавалі на фасадзе шматпавярховіка. Яны і выклікалі міліцыю. Па факце жорсткага абыходжання з жывёлай распачатая крымінальная справа.
Як паведамляе Следчы камітэт, сабаку чыхуахуа 80-гадоваму пенсіянеру перадала ўнучка. Яна нарадзіла дзіця і не мела часу даглядаць жывёлу, а ў маці ўжо быў сабака. Сцяпашка жыў у яе восем гадоў, яна яго не выхоўвала і не выгульвала — хадзіў у прыбіральню ў кватэры на пялёнку. Пенсіянеру даглядаць сабаку дапамагала дачка. 19 ліпеня 40-гадовая жанчына наведала бацьку, а ён паскардзіўся на непрыемны пах ад жывёлы і пастаянны бруд. Дачка пасля гэтага схапіла сабаку і выкінула ў акно.
"Што вы робіце?" — спыталі ў жанчыны альпіністы. "Ён мяне дастаў", — адказала яна. Пасля гэтых слоў відавочцы і патэлефанавалі ў міліцыю. Але яшчэ да прыезду міліцыянераў жанчына спусцілася ўніз, забрала цела сабакі і кудысьці сышла. Яе ўдалося знайсці і затрымаць. Жанчына паказала месца, куды выкінула цела жывёлы. Свае паводзіны патлумачыла тым, што напярэдадні здарэння была засмучаная. Учынак здзейсніла "на эмоцыях" ад скаргаў бацькі, стомленасці і выпітага алкаголю.
![У Салігорску жанчына выкінула сабаку з акна 9-га паверха](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Sabak2.jpg.webp?itok=5WnDh13m)
![У Салігорску жанчына выкінула сабаку з акна 9-га паверха](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/IMG-1839.JPG.webp?itok=EWSYAPbi)
![У Салігорску жанчына выкінула сабаку з акна 9-га паверха](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/IMG-18431.jpg.webp?itok=pSGfDUaG)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.