“Дывановыя санкцыі” ЕС, слабасць дэмсіл і калектыўная адказнасць — эфір

Павел Усаў

Павел Усаў

Уведзеныя ЕС у дачыненні да пуцінскага і лукашэнкаўскага рэжымаў чарговыя санкцыі найперш адчулі на сабе… шараговыя беларусы. Рэч і ў вялізным спісе тавараў, забароненых для перавозу праз мяжу, і ў забароне на перасячэнне мяжы на прыватным аўтамабілі з беларускімі нумарамі. “Такія санкцыі — прыклад таго, што ЕС прызнае і ўводзіць прынцып калектыўнай адказнасці беларусаў за дзеянні Лукашэнкі, а таксама бачыць у беларусах пагрозу, роўную той, якая ідзе з боку расіян", — сцвярджаецца ў звароце да краін ЕС.

Што не так з апошнім санкцыйным пакетам ЕС і якія пагрозы нясе такое стаўленне? Ці сапраўды такім падыходам да фармавання санкцыйных пакетаў ЕС прызнае і ўводзіць прынцып калектыўнай адказнасці беларусаў за дзеянні Лукашэнкі? Як на сітуацыю могуць паўплываць дэмсілы, што для нас азначае сыход Байдэна з прэзідэнцкай гонкі і ў чым цікавасць Беларусі для Кітая? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі