Расследаванні BELPOL: як яны ўплываюць на рэжым і санкцыі — эфір

Уладзімір Жыгар

Уладзімір Жыгар

Сваімі расследаваннямі каманда BELPOL паказвае і палітыкам, і грамадству заходніх краін, што рэжым Лукашэнкі не толькі не перастае рэпрэсаваць беларусаў, але і пашырае сваю дапамогу расійскаму акупацыйнаму войску. Змушаючы такім чынам ЕС пашыраць санкцыйныя пакеты. Але ў выніку санкцыі б’юць па звычайных беларусах. І не відаць, каб, да прыкладу, прымушалі задумацца супрацоўнікаў структур, якія раней называлі “сілавымі”, а цяпер не інакш як “карнымі”…

Як на расследаванні BELPOL рэагуе лукашэнкаўскі рэжым і што яны змяняюць у пазіцыі ЕС? Ці варта казаць пра нейкую “калектыўную адказнасць” у гэтай сітуацыі і якія новыя расследаванні рыхтуе каманда? Як змяняюцца “сілавыя” структуры і чаму яны ператвараюцца ў “карнікаў”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар у 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі