Міністр гандлю пракаментаваў ліквідацыю "Вострава чысціні"

"Гандлёвая сетка будзе ліквідаваная, напэўна, гэта ўжо практычна адбылося"

"Гандлёвая сетка будзе ліквідаваная, напэўна, гэта ўжо практычна адбылося" / pixabay.com

Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Аляксей Багданаў пракаментаваў ліквідацыю гандлёвай сеткі "Востраў чысціні і густу". "Гэта даўняя гісторыя, яны досыць даўно ішлі да гэтага няўдалага завяршэння, — цытуе яго словы БЕЛТА. — Калі мы даведаліся пра гэта, узялі працэс пад свой кантроль, спрабавалі ўсімі сіламі неяк дапамагчы ў рамках нашай кампетэнцыі, але ў іх сфармаваўся за апошнія пяць гадоў сапраўдны ком праблем... Гэта не імгненныя цяжкасці, праблемы спелі доўга. Гэта і няўдалыя фінансавыя ўкладанні, і стратэгія развіцця бізнэсу — ён рос у іх вельмі хутка, і не кожная кампанія пры такім вялікім росце здольная справіцца".

Багданаў лічыць, што такім гандлёвым сеткам "вельмі важна мець кваліфікаваны персанал", які можа кіраваць яе маштабаваннем, "не ствараючы фінансавых праблем і іншых пытанняў". Ён падкрэсліў, што МАРГ спрабавала вырашыць праблему, збірала нарады, але пазітыўнага выніку дасягнуць не ўдалося (не дапамаглі банкаўскія крэдыты і растэрміноўкі плацяжоў).

"Гандлёвая сетка будзе ліквідаваная, напэўна, гэта ўжо практычна адбылося, — кажа міністр. — Але для спажыўцоў праблем не будзе, на месцах працуюць іх канкурэнты, якія актыўна закрываюць гэты сегмент рынку"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі