Крымінальную справу на групу гомельскіх чыноўнікаў перадалі ў пракуратуру

Канчатковыя абвінавачанні ў здзяйсненні злачынстваў выстаўленыя былому старшыні выканкама, а таксама працаўнікам прадпрыемства "УКС Гомельскага гарвыканкама": дырэктару, намесніку і дваім начальнікам аддзелаў. Падчас следства было высветлена, што ў 2011 годзе яны незаконна размеркавалі паміж сабой, сваімі сваякамі і знаёмымі кватэры ў новых жылых дамах. Частка жылых памяшканняў была аформленая на падстаўных асобаў.


БЕЛТА адзначае, што кошт гэтых кватэр быў значна ніжэйшы рынкавага. Насамрэч іх мусілі атрымаць грамадзяне, дамы якіх ідуць пад знос. Кватэры ўжо вернутыя дзяржаве.


Было падлічана, што ад такой дзейнасці групы чыноўнікаў бюджэт панёс страты ў памеры 3 млрд 800 мільёнаў рублёў (больш за 400 тысяч долараў). Абвінавачанні выстаўленыя па артыкуле "Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненыя службовымі асобамі, у тым ліку тымі, што займаюць адказнае становішча, з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці, якое пацягнула нанясенне істотнай шкоды правам і законным інтарэсам грамадзян, дзяржаўным і грамадскім інтарэсам".

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі