Крэмль зацікаўлены ў канфлікце паміж Сербіяй і Косавам — аналітыкі

Сцяг Косава ў Прышціне / РІА "Новости"
Сцяг Косава ў Прышціне / РІА "Новости"

Новы канфлікт паміж Сербіяй і Косавам ледзь не разгарэўся ў апошнія дні ліпеня. Аднак у апошні момант яго ўдалося пазбегнуць.

Літоўскія ваенныя аглядальнікі Аўрымас Навіс і Міндаўгас Сеюнас у сваім аглядзе адзначаюць, што косаўскіх сербаў, якія пачалі перакрываць дарогі, заахвочвалі і з Бялграда, і з Масквы.

"Гэты косаўскі сцэнар нічым не адрозніваецца ад малдаўскага Прыднястроўя, грузінскай Паўднёвай Асеціі і Абхазіі, старых правакацый на паўднёвым усходзе Літвы, Латвіі, дзе з дапамогай пятай калоны ствараецца блытаніна, узнікаюць сепаратысцкія рухі, якія падтрымлівае Крэмль, пачынаюцца правакацыі, узброеныя сутыкненні і войны", — адзначаюць аналітыкі.

Аднак, паводле іх словаў, вайны хутчэй за ўсё не будзе пасля жорсткай рэакцыі NATO, якое заявіла, што неадкладна ўмяшаецца пры пагрозе Косаву.

"Сербы добра памятаюць дні, калі Паўночнаатлантычны альянс адказаў на вайну паміж Сербіяй і Косава, якую падтрымлівала Расія, і ператварыў ваенны патэнцыял Сербіі ў сметнік сваімі авіяўдарамі. Такая жорсткая пазіцыя NATO — вельмі выразны сігнал Расіі, якая глядзіць на краіны Балтыі налітымі крывёю вачыма", — упэўненыя эксперты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі