Вы тут

Кожны чацвёрты беларускі вайсковец — кантрактнік

БЕЛТА

Больш за 25% беларускіх вайскоўцаў (салдат і сяржантаў) — кантрактнікі. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТБ заявіў начальнік галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення, намеснік начальніка Генштабу Узброеных сіл Беларусі Аляксандр Шкірэнка. Паводле яго слоў, кантрактнікі дапамагаюць падтрымліваць баявую гатоўнасць "на неабходным узроўні".

Прадстаўнік Мінабароны паведаміў, што штогод у нашай краіне змяншаецца колькасць прызыўнікоў, прыдатных да вайсковай службы па стане здароўя. Калі вясной 2016-га такіх было каля 51%, то за тры гады іх стала менш на 17%.

На сённяшні дзень у Беларусі налічваецца 261 "ухіліст". Шкірэнка падкрэслівае, што, як паказвае практыка, 80% маладых людзей, якія баяцца ці не хочуць ісці ў ваенкамат, не прыдатныя да вайсковай службы па стане здароўя ці па маральна-дзелавых якасцях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.