Кошт біткоіна перавысіў 70 тысяч долараў. Гэта новы гістарычны максімум

Біткоін абнаўляе рэкорд другі раз за тыдзень

Біткоін абнаўляе рэкорд другі раз за тыдзень / Business insider

Кошт біткоіна перавысіў $70 тысяч. Крыптавалюта таргавалася па 70 136 долараў — гэта новы гістарычны максімум. Прычым біткоін абнаўляе рэкорд ужо другі раз за гэты тыдзень.

Папярэдняе дасягненне было зафіксаванае 5 сакавіка. Тады біткоін узнімаўся да 69 тысяч 208 долараў. Столькі ён не каштаваў з лістапада 2021 года, калі яго курс дасягаў амаль 69 тысяч долараў.

З пачатку года біткоін вырас у кошце больш чым у два разы. Гэта звязана з тым, што ў студзені 2024 года Камісія па каштоўных паперах і біржах ЗША (SEC) адобрыла запуск біткоін-ETF (Exchange traded fund, або "фонд, які гандлюецца на біржы"). Гэтаму папярэднічалі 10 гадоў адмоваў.

SEC змяніла пазіцыю пасля таго, як Апеляцыйны суд ЗША палічыў неправамерным адхіленне заяўкі кампаніі Grayscale. Нягледзячы на дазвол на біткоін-ETF, SEC не ўхваляе і не падтрымлівае біткоін. Аднак мільярдныя ўкладанні ў ETF і сталі каталізатарам росту крыптавалюты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі