Колькі людзей прыйшло на мітынг Ціханоўскай у Мінску (відэа)

Колькі людзей прыйшло на мітынг Ціханоўскай у Мінску (відэа)

Тэлеканал "Белсат" апублікаваў відэа з дрона, якое паказвае як шмат людзей прыйшло 30 ліпеня ў парк Дружбы народаў у Мінску на сустрэчу з кандыдатам у прэзідэнты Святланай Ціханоўскай. Па некаторых ацэнках, там можа быць да 25 тысяч чалавек. Гэта самае буйное палітычнае мерапрыемства ў Беларусі з 2010 года. На папярэднім мітынгу Ціханоўскай у гэтым парку было 7-10 тысяч чалавек.

Пасля канцэрту пачалося выступленне Святланы Ціханоўскай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі