Колькі каштуе хакейны клуб "Дынама-Мінск" для грамадзян Беларусі

Колькі каштуе "галоўны" хакейны клуб "Дынама-Мінск" для грамадзян Беларусі?
Колькі каштуе "галоўны" хакейны клуб "Дынама-Мінск" для грамадзян Беларусі?

Ад 9 да 17 мільёнаў у год каштуе беларусам хакейны клуб "Дынама-Мінск". Слухачы даслалі ў рэдакцыю Еўрарадыё дакумент пра тое, якую "дзяржпадтрымку" атрымлівае "галоўны" хакейны клуб краіны.

Большую частку "бязвыплатных" грошай дае ААТ "Беларуськалій". Але і гэта кампанія з кожным годам усё менш спансуе клуб, які ў КХЛ не падымаўся вышэй за 1/8 фіналу.

Сколько стоит хоккейный клуб “Динамо-Минск” для граждан Беларуси
Статыстыка гульняў "Дынама-Мінск" у КХЛ / Wikipedia

"Беларуськалій" скарачае памер спонсарскай дапамогі з 2013 года. Да 2019 года мінімальны памер аказанай падтрымкі склаў 9 мільёнаў долараў, што "прывяло да дэфіцыту бюджэту хакейнага клуба "Дынама-Мінск" ў 2,5 мільёна долараў у сезоне 2019/20". На сезон 2020/2021 гадоў клуб папрасіў "Беларуськалій" аказаць "бязвыплатную фінансавую дапамогу" ў памеры 12 мільёнаў долараў.

Гэта сума — мінімальна неабходны памер падтрымкі для ўдзелу ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі ў сезоне 2020/2021 гадоў.

Сколько стоит хоккейный клуб “Динамо-Минск” для граждан Беларуси

На што трацяцца такія грошы? У дасланым дакуменце ёсць табліца расходаў. Большая частка грошай траціцца на ўтрыманне хакейнай каманды, з іх 2/3 — гэта заробкі хакеістаў. Астатняе — авіяпералёты, экіпіроўка, пражыванне, харчаванне, фармакалогія.

Напрыклад, у сезоне 2015/2016 гадоў агульная сума расходаў клуба за сезон склала рэкордныя 22,8 мільёна долараў. Сюды ўваходзяць расходы на ўтрыманне хакейных камандаў — 18,9 мільёна, з якіх 10,6 прыпадаюць на заробкі ў "Дынама-Мінск". Яшчэ 6,8 мільёна — транспартныя расходы і пражыванне, харчаванне і медыкаменты.

Застаецца ўсяго 3,9 мільёна долараў, якія складаюцца з заробкаў яшчэ чатыром хакейным камандам, клубным кіраўнікам, расходаў на агульнагаспадарчую дзейнасць і на развіццё дзіцяча-юнацкага спорту. Дарэчы, падтрымка апошняга з кожным годам расце. Калі ў сезоне 2012/2013 гадоў на яго развіццё трацілі ўсяго $0,3 мільёна з $21,2 млн, то да сезона 2020/2021 гадоў гэта сума плануецца ў памеры $1 млн з $12,2 млн.

Сколько стоит хоккейный клуб “Динамо-Минск” для граждан Беларуси

А вось заробкі ў клубе няўмольна памяншаюцца. Калі ў сезоне 2012/2013 гадоў зарплатная ведамасць складала 13,8 мільёна долараў, то ў 2020/2021 гадах — плануецца "ўсяго" $5,7 млн. З якіх $5 млн — аплата працы хакеістаў, а $0,7 млн — трэнерскага штаба і абслуговага персаналу.

Сколько стоит хоккейный клуб “Динамо-Минск” для граждан Беларуси

Вы можаце падтрымаць незалежную журналістыку і падпісацца на Patreon.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі